Беларуская Служба

Мір ва Украіне — шанец для польскіх аэрапортаў

26.02.2025 08:02
У Польшчы чакаюць аднаўлення працы аэрапортаў у Львове і Кіеве.
  c Boeing 787 Dreamliner    LOT
Дальнемагістральны шырокафюзеляжны cамалёт Boeing 787 Dreamliner дзяржаўнай польскай авіякампаніі LOTpkozmin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія аэрапорты скарыстаюць аднаўленне авіязносін пасля спынення вайны ва Украіне, лічыць намеснік міністра інфраструктуры Мацей Лясек (Maciej Lasek).

Упаўнаважаны ўрада па пытаннях Цэнтральнага камунікацыйнага порту чакае, што першымі будуць адкрыты аэрапорты ў Львове і Кіеве.

— Мы чакаем, што сітуацыя пасля заканчэння ваенных дзеянняў пачне нармалізавацца, чакаем аднаўлення працы аэрапортаў. Мы лічым, што паток пасажыраў на шляху Польшча - Украіна будзе значным.

У канцы студзеня мэр Львова Андрэй Садовы заявіў мясцовым СМІ, што Украіна можа адкрыць некалькі аэрапортаў у гэтым годзе. Аднак канкрэтных месцаў прадстаўнік мясцовай улады не ўказаў. Паводле яго слоў, Украіна хоча ўзяць прыклад з Ізраіля, дзе захавалася бесперапыннасць працы аэрапорта імя Бэн-Гурыёна, нягледзячы на ​​ракетныя абстрэлы ХАМАС.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі