Беларуская Служба

Падчас сумеснай з польскай паліцыяй аперацыі было канфіскавана больш за 1,3 тоны какаіну

22.03.2025 10:26
Супрацоўнікі Жэшаўскага цэнтральнага следчага бюро паліцыі выкрылі злачынную групу, якая займалася кантрабандай наркотыкаў з Іспаніі ў Польшчу.
  1,3          .
Больш за 1,3 тонны наркотыкаў канфіскавалі ў рамках супольнай аперацыі паліцыі і спецслужбаў.cbsp.policja.pl

Прайшла сумесная антынаркатычная аперацыя польскіх, французскіх і іспанскіх спецслужбаў.

Дзякуючы абмену інфармацыяй з французскімі і іспанскімі службамі ў Францыі і Іспаніі было канфіскавана больш за 1,3 тоны какаіну агульным коштам на чорным рынку больш за 300 мільёнаў злотых. Дзеянні службаў каардынаваў Еўрапол.

Наркотыкі павінны былі трапіць на чорны рынак у еўрапейскія краіны, у тым ліку ў Польшчу. У рамках расследавання праверылі два грузавікі з Польшчы і затрымалі грамадзяніна Польшчы, паведамляе Цэнтральнае следчае ўпраўленне паліцыі.

Першы этап аперацыі праходзіў у Францыі. Мясцовыя службы праверылі грузавік з польскімі нумарамі, які ехаў у бок Ліёна. Высветлілася, што ўнутры было каля 800 кілаграмаў какаіну, схаванага ў грузе з алюмініевых матэрыялаў. Польскі кіроўца транспартнага сродку затрыманы.

Далейшая дзейнасць вялася ў Іспаніі, недалёка ад Барселоны. Дзякуючы інфармацыі Жэшаўскага цэнтральнага следчага бюро паліцыі, іспанскія паліцыянты праверылі прыпаркаваны грузавік з польскімі рэгістрацыйнымі нумарамі. Унутры было каля 500 кг какаіну. Наркотыкі былі схаваныя сярод фарфору.

Па версіі следства, какаін мусіў патрапіць у Германію, Польшчу, Нідэрланды і Вялікабрытанію. Паводле інфармацыі міліцыі, расследаванне працягваецца.

IAR/вх