Беларуская Служба

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў свой прыезд у Польшчу

31.07.2019 10:50
Ён прыедзе ў Польшчу на ўрачыстасці з нагоды 80-й гадавіны выбуху Другой сусветнай вайны.
Дональд Трамп PAP/EPA/SHAWN THEW

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў, што прыедзе ў Польшчу на ўрачыстасці з нагоды 80-й гадавіны выбуху Другой сусветнай вайны:

- У нас добрыя адносіны з Польшчай. Польскія ўлады нас запрасілі і я вельмі чакаю гэтага візіту. Я люблю палякаў. Я там прамаўляў, а мае словы палічылі важнымі. Палякі – гэта цудоўны народ.

Дональд Трамп дадаў, што падчас падарожжа ў Еўропу, магчыма, ён наведае таксама Данію. Да гэтага часу Белы дом не назваў дакладны план візіту Трампа ў Польшчы.

ав