Беларуская Служба

Украінскія ўлады плануюць стварыць рускамоўную міжнародную тэлестанцыю

31.07.2019 13:07
Ці Украіна можа канкураваць з Расіяй у прапаганднай вайне?
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePiotr Adamowicz/Shutterstock

«Rzeczpospolita» паведамляе пра амбітныя планы новага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага – намер стварыць міжнародную рускамоўную тэлестанцыю. Пра гэта заявіў намеснік адміністрацыі прэзідэнта Кірыл Тымашэнка. Яго меркаваннем, новая тэлестанцыя павінна замацаваць пазіцыю Украіны ў інфармацыйнай барацьбе з Крамлём. Гледачамі, паводле планаў украінскіх улад, стануць перш за ўсё жыхары Данбасу і Крыму, але таксама жыхары Расіі.

Невядома, колькі ўлады гатовыя прызначыць грашовых сродкаў на новае тэлебачанне. Трэба сказаць, што сёлетні бюджэт грамадскіх радыё і тэлебачання Суспільнэ быў абрэзаны з 1,8 млрд. да 1,5 млрд. грывен (60 млн. долараў ЗША). Больш каштуюць замежныя вілы важнейшых расійскіх тэлевізійных прапагандыстаў. Для параўнання – паводле падлікаў незалежных станцый, расійская станцыя замежнага вяшчання RT (раней Russia Today) мае ў сваім распараджэнне нават больш за паўмільярда долараў у год.

«Мы не можам канкураваць з Расіяй у інфармацыйнай вайне. Крэмль прызначае на гэтыя мэты мільярды долараў, мы не можам сабе гэтага дазволіць, – адзначае вядомы ўкраінскі палітолаг і публіцыст Віталь Портнікаў. – Арыгінальны прадукт мы можам стварыць толькі па-ўкраінску. Наіўна было б думаць, што інфармацыя на рускай мове дойдзе да расіян», – дадае Портнікаў і нагадвае, што Радыё Свабода стварыла рускамоўную станцыю Настоящее Время. Яна практычна недаступная для слухачоў, яе няма ні ў адной кабельнай сетцы.

Скептычна да ідэі ставіцца таксама дырэктарка тэлебачання Белсат Агнешка Рамашэўска-Гузы. Яна кажа, што крамлёўскія СМІ – гэта прапаганда Пуціна, у той час невядома, як павінна выглядаць незалежнае рускамоўнае вяшчанне. У якой ступені жыхара Закарпацця або Навасібірска могуць цікаваць, напрыклад, праблемы беларуса, які жыве пад Віцебскам? Адказаў на такія пытанні няма.

нг