Беларуская Служба

Надзвычайнае становішча ўведзена ў Эквадоры

04.10.2019 13:33
Надзвычайнае становішча ў Эквадоры азначае мабілізацыю арміі і паліцыі, забарону масавых сходаў, а таксама абмежаванне спартовых мерапрыемстваў.
Аўдыё

Прэзідэнт гэтай лацінаамерыканскай краіны Ленін Марэна ўвёў на тэрыторыі ўсёй краіны надзвычайнае становішча. Такі крок уладаў выкліканы, хваляй маштабных акцый пратэсту. Жыхары Эквадора гнеўна адрэагавалі на адмену субсідыі на закупку дызельнага паліва і бензіну, што спрычынілася да гвалтоўнага росту цэн на паліва. Да пратэстаў далучыліся прафсаюзы краіны.

«Я ўвёў надзвычайнае становішча, каб абараніць парадак і гарантаваць грамадскую бяспеку і стрымаць тых, хто хоча выклікаць у краіне хаос. Мы не пагодзімся на шантаж, будзем дзейнічаць, паводле заканадаўства» – напісаў прэзідэнт Ленін Марэна на сваім афіцыйным акаўнце ў сацсетцы.

Надзвычайнае становішча ў Эквадоры азначае мабілізацыю арміі і паліцыі, забарону масавых сходаў, а таксама абмежаванне спартовых мерапрыемстваў.

IAR/эж