Беларуская Служба

Вашынгтон аднаўляе размовы з Пхэньянам

05.10.2019 16:15
У Швецыі пройдзе новы раўнд перамоваў аб раззбраенні ЗША і Паўночнай Карэі.
Перамовы дэлегацый ЗША і Паўночнай Карэі ў ШвецыіEPA/YONHAP SOUTH KOREA OUT Dostawca: PAP/EPA

Пра гэта паведаміла паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap, удакладняючы, што сустрэча будзе мець працоўны характар.

Гэта будуць першыя прамыя перамовы абедзвюх краін пасля фіяска лютаўскага саміту лідараў у Ханоі.

Учора прадстаўнікі дэлегацый ЗША і Паўночнай Карэі абмеркавалі графік перамоў. Перамовы з амерыканскага боку вядзе спецпрадстаўнік па Паўночнай Карэі Стывен Бігун. Дэлегацыю Паўночнай Карэі ўзначальвае Кім Монг-Гіл.

Размовы будуць засяроджаныя на спосабах пераадолення тупіку і аднаўлення працэсу, які пачаўся год таму на саміце Кім-Трамп у Сінгапуры.

Перамовы зайшлі ў тупік з-за разыходжанняў што да графіку працэсу раззбраення.


ПР/юл