Колькасць смяротных ахвяраў тайфуна „Хагібіс” у Японіі вырасла да 74 чалавек. Больш за 220 былі параненыя. 11 чалавек лічацца прапаўшымі без вестак. Найбольш загінулых і пацярпелых фіксуецца ў прэфектурах Фукусіма, Міягі і Канагава.
У пацярпелых раёнах не працуюць школы, закрыты дзясяткі супермаркетаў. З-за падтапленняў па-ранейшаму не наладжаны рух на шэрагу чыгуначных ліній, уключаючы скорасныя. Перакрыты некаторыя ўчасткі аўтамабільных дарог.
Цяпер у пацярпелых раёнах аднаўляюць інфраструктуру, вядуцца пошукава-выратавальныя аперацыі. Усяго ў гэтых работах задзейнічана каля 110 тыс. чалавек, уключаючы ваеннаслужачых сіл самаабароны, пажарных, паліцыю.
Тайфун „Хагібіс” ударыў па японскай выспе Хонсю ў суботу, 12 кастрычніка, і прайшоў па ейным ціхаакіянскім узбярэжжы.
аз