Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Расія запусціла на тэрыторыю Украіны больш за 1100 ракет

26.04.2022 15:29
Пакетныя абстрэлы і бамбардзіроўкі зраўнялі з зямлёй многія ўкраінскія гарады, дадаў прэзідэнт Украіны.
, , 24  2022 .
Харкаў, Украіна, 24 красавіка 2022 г.PAP/Mykola Kalyeniak

Прэзідэнт Украіны заявіў, што з пачатку вайны расійскія войскі запусцілі на тэрыторыю Украіны больш за 1100 ракет. Пакетныя абстрэлы і бамбардзіроўкі зраўнялі з зямлёй многія ўкраінскія гарады, дадаў Уладзімір Зяленскі:

- За два месяцы расіяне запусцілі больш за 1100 ракет. Яны вядуць пастаянную артылерыйскі абстрэл і бамбардзіроўкі. Катуюць, крадуць і забіваюць. Мініравалі нашу зямлю, пераўтваралі мірныя гарады і вёскі ў пекла. Аднак не дасягнулі і не дасягнуць сваіх мэтаў.

Кіраўнік Украіны нагадаў, што пачаўся трэці меся, а на самым пачатку ніхто ў свеце ня верыў, што ўкраінскія войскі змогуць супрацьстаяць захопнікам.

Паводле ўкраінскай пракуратуры, з пачатку вайны загінулі 3 818 мірных жыхароў, а больш за 4 000 атрымалі раненні. Пра гэта ў інтэрв'ю, якое цытуе агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», паведаміла генеральны пракурор Украіны Ірына Венядзіктава. Яна таксама падкрэсліла, што з часткі тэрыторыі Украіны дадзеныя не паступаюць.

IAR/аз

З пачатку вайны званне «Герой Украіны» прысвоена 142 асобам

26.04.2022 07:40
«Герой Украіны» – вышэйшая ступень адрознення Украіны, якая прысуджаецца за здзяйсненне выбітнага гераічнага ўчынку.

Украінская армія знішчыла склады расійскіх боепрыпасаў у Херсонскай вобласці

26.04.2022 11:27
За суткі расіяне страцілі таксама тры самалёты, чатыры танкі і каля дзясятка БТР-аў, паведаміў Генштаб Узброеных сіл Украіны.