Беларуская Служба

Прэзідэнт Джо Байдэн пра знішчальнікі F-16: «Мы павінны трымаць іх дома»

07.02.2023 08:02
На думку прэзідэнта ЗША, перадача знішчальнікаў Украіне створыць «цалкам новую сітуацыю»
F-16.
F-16.shutterstock/Albert Beukhof

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн паўторна выказаўся супраць перадачы Вашынгтонам знішчальнікаў F-16 Украіне. Адказваючы на пытанне карэспандэнта Польскага радыё, амерыканскі лідар сказаў, што перадача знішчальнікаў створыць «цалкам новую сітуацыю»

На мінулым тыдні Джо Байдэн на пытанне, ці перадасць ЗША Украіне самалёты F-16, адказаў проста: «Не». Учора, пасля вяртання прэзідэнта з рэзідэнцыі Кэмп-Дэвід у Белы дом, карэспандэнт Польскага радыё Марэк Валкускі спытаўся ў яго, чаму ён выступае супраць перадачы знішчальнікаў F-16.

«Таму што мы павінны трымаць іх дома. Гэта была б зусім іншая сітуацыя», – адказаў Джо Байдэн.

Уплывовы сенатар ад Дэмакратычнай партыі Крыс Кунс выказаў перакананне, што дадзеная пазіцыя прэзідэнта ЗША аб перадачы F-16 Кіеву з'яўляецца часовай. Падчас віртуальнага саміту ЗША Global Leadership Coalition ён выказаў меркаванне, што ў будучыні будзе згода на адпраўку ва Украіну знішчальнікаў. Аднак дарадца па нацыянальнай бяспецы ЗША Джэйк Саліван, які прысутнічаў на той жа сустрэчы, сказаў, што не можа нічога дадаць да адказу прэзідэнта Байдэна.

IAR/нг