Раніцай на ўсходзе Турцыі адбыліся паўторныя падземныя штуршкі магнітудай 5,7 бала. Міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр паведаміў, што эпіцэнтр знаходзіўся на глыбіні 46 кіламетраў каля Доганшэхіра.
Больш за 4300 чалавек загінулі ў выніку серыі землятрусаў у Турцыі і Сірыі ў панядзелак. Працягваецца пошук загінулых і параненых людзей, якія знаходзяцца пад руінамі дамоў.
Учора адбыліся два землятрусы: адзін здарыўся каля 4:30 раніцы, а другі – каля 13:00 гадзіны, абодва сілай больш за 7,5 балаў па шкале Рыхтэра.
Па словах турэцкіх сейсмолагаў, было таксама не менш за 130 паўторных штуршкоў. Верагодна, гэта найбуйнейшы прыродны катаклізм такога тыпу ў Турцыі і Сірыі за некалькі сотняў гадоў.
У Турцыі аб'яўлена жалоба да 12 лютага.
IAR/нг