Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі заклікае дзякаваць жаўнерам

25.06.2023 17:56
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да суайчыннікаў з заклікам выказаць удзячнасць салдатам, якія змагаюцца з расійскім уварваннем.
.
У.Зяленскікадр з відэазвароту

У апублікаваным у інтэрнэце запісе Уладзімір Зяленскі сказаў, што ўсе ведаюць кагосьці, хто ваюе з расіянамі. Ён падкрэсліў, што выразы падтрымкі і ўдзячнасці зараз вельмі неабходныя:

-Хацелася б, каб мы ўсе – кожны з нас ва Украіне – такім чынам проста падзякавалі сваім салдатам. Твае блізкія, франтавыя, сябры, пра якіх ты чуў, за кім сочыш у сацыяльных сетках, чыіх родных ведаеш. Калі ласка, дзякуйце, падтрымлівайце і расказвайце сваім сябрам, сваім дзецям, людзям усяго свету, якія ў нас воіны, нашы салдаты гэтага вартыя. Яны сапраўдныя героі.

Прэзідэнт Украіны таксама падзякаваў вайскоўцам, у прыватнасці чальцам аператыўна-стратэгічнай групоўкі «Таўрыда», якая вядзе баі з расіянамі на крымскім напрамку.

ав

Мэр Кіева Клічко: Пяць чалавек загінулі ў выніку траплення аскепкаў расійскай ракеты ў 24-павярховік

25.06.2023 13:02
Шматкватэрны дом у Кіеве быў пашкоджаны ў выніку расійскага ракетнага абстрэлу ў суботу ўвечары.

Мінабароны: У сувязі з падзеямі ў Расіі мы зрабілі ўсё неабходнае для забеспячэння бяспекі краіны

25.06.2023 14:43
У нядзелю прэм'ер-міністр і кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак наведаў жаўнераў, якія служаць на ўсходняй мяжы Польшчы.