Беларуская Служба

Падчас расійскага абстрэлу херсонскай лякарні загінуў лекар

01.08.2023 17:44
Загінуў малады лекар, які толькі некалькі дзён працуе на пасадзе, і параненая медсястра, за жыццё якой зараз змагаюцца медыкі.
 1       .
Днём 1 жніўня расійскія акупанты абстралялі Херсонскую гарадскую лякарню. Фота: Херсонская абластная пракуратура

Днём 1 жніўня расійскія акупанты абстралялі Херсонскую гарадскую лякарню. Пра гэта паведаміў у тэлеграм-канале начальнік Херсонскай ваеннай адміністрацыі Раман Мрачко.

«Сёння ў 11:10 вораг здзейсніў чарговы абстрэл па мірных жыхарах нашай грамады! Пападанне адбылося ў адну з устаноў аховы здароўя, у выніку чаго загінуў малады лекар, які толькі некалькі дзён працуе на пасадзе, і параненая медсястра, за жыццё якой зараз змагаюцца нашы медыкі!» Шчырыя спачуванні сям'і загінулага лекара!«, – адзначыў Раман Мрачко.

Паводле Офіса генпракурора Украіны, пры працэсуальным кіраўніцтве Херсонскай акруговай пракуратуры пачата дасудовае расследаванне па факце парушэння законаў і звычаяў вайны.

У выніку абстрэлу пашкоджаны будынак лякарні і санітарны аўтатранспарт.

эж

У Крывым Рогу завяршылі выратавальную аперацыю. Ад удару расійскіх ракет пацярпелі 75 чалавек

01.08.2023 10:33
У выніку расійскага абстрэлу 6 чалавек загінулі і 75 паранены.