Беларуская Служба

Расійскія акупанты працягваюць прымусовую пашпартызацыю насельніцтва Херсонскай вобласцi

30.08.2023 16:35
Захопнікі арганізуюць аблавы на дамы ўкраінцаў, праводзяць зняважлівыя праверкі, пагражаюць турмой і дэпартацыяй.
Андрэй Кавалёўhttps://www.youtube.com/watch?v=h-e8Xv0XzJQ

Расійскія акупанты працягваюць прымусовую пашпартызацыю насельніцтва часова акупаванай тэрыторыі Херсонскай вобласці, паведамляе прэс-сактарар Генштаба УСУ Андрэй Кавалёў.

«У Міхайлаўцы Скадоўскага раёна Херсонскай вобласці расійскія акупацыйныя войскі пераследуюць мясцовых жыхароў, якія адмаўляюцца атрымліваць расійскія пашпарты. З-за адмовы афармляць акупацыйныя пашпарты захопнікі пераследуюць мясцовых украінцаў, арганізуюць аблавы на іх дамы, праводзяць зняважлівыя праверкі, пагражаюць турмой і дэпартацыяй», - паведамляе Генштаб УСУ.

яс