Беларуская Служба

ЗША заблакавалі ў ААН рэзалюцыю з заклікам да неадкладнага спынення агню ў Сектары Газа

09.12.2023 07:51
У пятніцу Злучаныя Штаты наклалі вета на рэзалюцыю Савета Бяспекі ААН, якая заклікае да «неадкладнага гуманітарнага спынення агню» ў Сектары Газа.
USA zawetowały rezolucję ONZ
USA zawetowały rezolucję ONZPAP/EPA/ATEF SAFADI

Праект рэзалюцыі, які падтрымалі 13 краін і адна (ЗША) наклала вета, быў падрыхтаваны Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі пасля таго, як пасяджэнне Савета было склікана генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам. Адна краіна – Вялікабрытанія – устрымалася ад галасавання.

«Мы не падтрымліваем заклікі да неадкладнага спынення агню. Гэта пасеяла б толькі насенне для будучай вайны, таму што ХАМАС не жадае трывалага міру», – сказаў Роберт Вуд, намеснік прадстаўніка ЗША ў ААН.

Ён таксама выказаў шкадаванне, што напад ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка не быў асуджаны.

У сваю чаргу ізраільскі прадстаўнік Гілад Эрдан заявіў, што «сапраўдны шлях да міру – гэта толькі падтрымка місіі Ізраілю», а не заклік да спынення агню.

PAP/вх