Беларуская Служба

ISW: Расіяне прасунуліся наперад па шэрагу кірункаў

09.12.2023 11:23
Расійскія войскі занялі ачышчальныя збудаванні побач з горадам Аўдзееўка, яны знаходзяцца прыкладна ў 5 км на паўночны захад ад горада, пацвярджае Амерыканскі інстытут ваенных даследаванняў (ISW) у чарговай справаздачы
Wojna na Ukrainie. Rosjanie najsilniej atakują na kierunkach awdijiwskim i marjinskim
Wojna na Ukrainie. Rosjanie najsilniej atakują na kierunkach awdijiwskim i marjinskimTT/@Zalensky

«Геалакацыя апублікаваных 8 снежня запісаў паказвае, што расійскія войскі дасягнулі ачышчальных збудаванняў на поўдзень ад Краснагораўкі (5 км на паўночны захад ад Аўдзееўкі), – піша ISW.

Аналітычны цэнтр таксама паведамляе са спасылкай на расійскія крыніцы, што ў чацвер і пятніцу расійскія войскі прасунуліся да горада Новакалінава (13 км на паўночны ўсход ад Аўдзееўкі), а таксама ў ваколіцах коксахімічных прадпрыемстваў на паўночны захад ад мясцовасці і да прамысловай зоны на паўднёвы ўсход ад яе.
Расійскія сілы таксама, па некаторых дадзеных, умацоўваюцца ў Сцяповым (3 км на паўночны ўсход ад Аўдзееўкі).

Таксама ISW піша, што расійская армія атрымала задачу захапіць Аўдзееўку і Купянск да выбараў прэзідэнта РФ, якія адбудуцца ў сакавіку наступнага года.

У сваю чаргу генштаб украінскай арміі паведаміў, што расійскія войскі беспаспяхова атакавалі ў некалькіх кропках у раёне Аўдзееўкі.

Украінскія вайсковыя крыніцы таксама паведамлялі, што ў раёне Аўдзееўкі знаходзіцца больш за 40 тысяч расійскіх вайскоўцаў і што туды перанакіроўваюцца рэзервы падраздзяленняў Sztorm-Z (у тым ліку былыя палонныя, якія ваююць) і мабілізаваныя вайскоўцы; яны дрэнна падрыхтаваныя і маюць недахоп ежы.

Таксама ISW піша, што расійская армія атрымала задачу захапіць Аўдзееўку і Купянск да выбараў прэзідэнта РФ, якія адбудуцца ў сакавіку наступнага года.

На думку аналітыкаў, «магчыма, Крэмль даў указанне расійскім вайскоўцам захапіць Аўдзееўку і, магчыма, Купянск да сакавіка 2024 года», каб дапамагчы Уладзіміру Пуціну падчас ​​прэзідэнцкіх выбараў. На думку аналітыкаў, абвяшчэнне Пуціным сваёй кандыдатуры на пасаду прэзідэнта ў ваеннай абстаноўцы «паказвае на тое, што яго кампанія можа засяродзіцца на вайне Расіі ва Украіне больш, чым меркавала ISW раней».

Аўдзееўка ў Данецкай вобласці стала аб'ектам найбольш інтэнсіўных нападаў з кастрычніка. Паводле расійскіх незалежных СМІ, расійскае камандаванне хоча захапіць гэты горад да 14 снежня, да даты штогадовага тэлемоста расійскага дыктатара Уладзімера Пуціна з грамадзянамі, альтэрнатыўная дата – канец 2023 года. Ідэя ў тым, каб заявіць пра поспех Расіі і атрымаць нагоду для ціску на Кіеў і пачатку перамоваў.

PAP/вх

«WSJ»: Новы контрнаступ Украіна можа пачаць толькі ў 2025 годзе

09.12.2023 07:50
Знясіленай Украіне патрэбны час, каб аднавіць свой патэнцыял, і яна, магчыма, зможа пачаць новы значны контрнаступ супраць расійскіх войскаў толькі ў 2025 годзе – піша Wall Street Journal са спасылкай на заходніх дыпламатаў і ваенных стратэгаў.