Беларуская Служба

«WP»: Амаль палова рэспубліканцаў мяркуюць, што ЗША занадта шмат дапамагаюць Украіне

09.12.2023 13:24
Амаль палова рэспубліканцаў маюць меркаванне, што ЗША аказваюць занадта шмат дапамогі Украіне; гэтай думкі прытрымліваюцца толькі 16% дэмакратаў, такія дадзеныя апытання Pew Research Center, якія публікуе Washington Post.
  22-    85-   -44      , 07.12.2023
Українські військовослужбовці 22-ї механізованої бригади керують 85-мм дивізійною гарматою Д-44 на своїх позиціях на сході України, 07.12.2023PAP/EPA/MARIA SENOVILLA

Як адзначае выданне, апытанне паказвае глыбокія адрозненні ў пазіцыі адносна Украіны паміж прыхільнікамі асобных партый у той час, калі Кангрэс ЗША дыскутуе наконт далейшай дапамогі Кіеву, якую просіць Белы дом.

48 працэнтаў рэспубліканцаў і выбарцаў, якія схіляюцца да Рэспубліканскай партыі, мяркуюць, што Вашынгтон дае Украіне «занадта шмат».

20 працэнтаў апытаных рэспубліканцаў і 39 працэнтаў дэмакратаў лічаць, што гэтая дапамога знаходзіцца на належным узроўні.

Толькі 13 працэнтаў рэспубліканцаў і выбарцаў, якія схіляюцца да Рэспубліканскай партыі, заяўляюць, што падтрымка Кіева занадта нізкая. Такога меркавання прытрымліваюцца 24 працэнты дэмакратаў.

The Washington Post нагадвае, што прапанаваны Белым домам законапраект аб дапамозе Украіне ў памеры 61 мільярда долараў не атрымаў у сераду дастатковай большасці ў Сенаце для далейшага руху. Усе рэспубліканцы прагаласавалі супраць. Аднак да канца года на прыняцце адпаведнага законапраекта засталося няшмат часу, бо калядныя канікулы ў Палаты прадстаўнікоў пачынаюцца 14 снежня.

На пачатак кастрычніка, паводле апытання Чыкагскай рады па глабальных справах, 61 працэнт амерыканцаў падтрымалі эканамічную дапамогу Украіне, а ваенную – 63 працэнты. Сярод рэспубліканцаў гэтыя лічбы складалі адпаведна 47 і 50 працэнтаў, сярод дэмакратаў – 76 і 77 працэнтаў.

PAP/вх

Польская валанцёрка ва Украіне: На фронце ўсе чакаюць расійскага наступу

08.12.2023 18:43
Польскія валанцёры, якія дапамагаюць украінскім вайскоўцам, сцвярджаюць, што сітуацыя на фронце пастаянна пагаршаецца. Прычына не толькі ў пастаянных расейскіх атаках, але і ў стомленасці ўкраінскіх вайскоўцаў і недахопе тэхнікі і матэрыялаў

«WSJ»: Новы контрнаступ Украіна можа пачаць толькі ў 2025 годзе

09.12.2023 07:50
Знясіленай Украіне патрэбны час, каб аднавіць свой патэнцыял, і яна, магчыма, зможа пачаць новы значны контрнаступ супраць расійскіх войскаў толькі ў 2025 годзе – піша Wall Street Journal са спасылкай на заходніх дыпламатаў і ваенных стратэгаў.

ISW: Расіяне прасунуліся наперад па шэрагу кірункаў

09.12.2023 11:23
Расійскія войскі занялі ачышчальныя збудаванні побач з горадам Аўдзееўка, яны знаходзяцца прыкладна ў 5 км на паўночны захад ад горада, пацвярджае Амерыканскі інстытут ваенных даследаванняў (ISW) у чарговай справаздачы