Беларуская Служба

ISW: Акупанты ўзмацняюць атакі і хочуць перахапіць ініцыятыву выбараў прэзідэнта ў РФ

10.12.2023 12:13
Цяперашні тэмп баявых дзеянняў на ўсёй лініі фронту ва Украіне ў цэлым адпавядае ацэнцы ISW аб тым, што расійскія войскі спрабуюць вярнуць ініцыятыву на полі бою як мінімум з сярэдзіны лістапада 2023 года.
Танк УС Украіны падчас працы па расійскім акупантам Фота: PAP/Abaca/Ozge Elif Kizil/Anadolu

Расійскія войскі ў складаных метэаўмовах узмацняюць наступ і спрабуюць перахапіць ініцыятыву перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Расіі, а сілы УС Украіны замацаваліся на пазіцыях, дзе не вядуць контратакі, – паведамляе амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Даследчыкі мяркуюць, што расійскія войскі пачалі наступальныя аперацыі на некальк кірунках падчас найгоршых умоў надвор'я асенне-зімовага сезона ў спробе захапіць і ўтрымаць ініцыятыву да прэзідэнцкіх выбараў у Расіі ў сакавіку 2024 года.

Як неаднаразова адзначалі ўкраінскія вайскоўцы, расійскія войскі вядуць наступальныя дзеянні на большай частцы лініі фронту ва Украіне, у прыватнасці ўздоўж мяжы Харкаўскай і Луганскай абласцей, пад Бахмутам і ў напрамку Аўдзееўкі, а таксама вядуць бесперапынныя наземныя баявыя дзеянні і атакі на захадзе Запарожскай вобласці.

Цяперашні тэмп баявых дзеянняў на ўсёй лініі фронту ва Украіне ў цэлым адпавядае ацэнцы ISW аб тым, што расійскія войскі спрабуюць вярнуць ініцыятыву на полі бою як мінімум з сярэдзіны лістапада 2023 года.

iar/pap/эж