Беларуская Служба

Славакія гатовая падтрымаць адкрыццё еўрапейскіх перамоў з Украінай – кіраўнік МЗС

12.12.2023 17:36
Славакія гатовая падтрымаць адкрыццё еўрапейскіх перамоў з Украінай, заявіў кіраўнік МЗС гэтай краіны Юрай Бланар.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneRospoint/Shutterstock

«Ацаніўшы рэфарматарскія намаганні ў Кіеве, мы гатовыя падтрымаць адкрыццё перамоваў аб уступленні, якія будуць абмяркоўвацца на наступным пасяджэнні Еўрапейскай рады. Аднак наперадзе ў нашага ўсходняга суседа яшчэ доўгі і цярністы шлях, усе неабходныя меры павінны быць не толькі зацверджаны, але і рэалізаваны, трэба кантраляваць іх выкананне», — сказаў кіраўнік МЗС Славакіі.

Міністр таксама паўтарыў пазіцыю новага ўрада ў Браціславе аб тым, што Славакія не плануе аказваць ваенную дапамогу Украіне. «У той жа час мы будзем працягваць аказваць Украіне гуманітарную падтрымку, у прыватнасці ў пытанні размініравання і падрыхтоўкі энергетычнай інфраструктуры да зімы, і канкрэтныя крокі ў гэтым плане ўжо зроблены», — сказаў Бланар.

На саміце лідараў Еўрасаюза 14-15 снежня павінна быць разгледжана пытанне аб адкрыцці перамоваў аб далучэнні Украіны да ЕС. Венгрыя катэгарычна супраць пачатку перамоваў.

pravda.com.ua/вх

Венгрыя вядзе палітычную кампанію супраць дыскусіі аб уступленні Украіны ў ЕС

06.12.2023 15:10
За тыдзень да саміту Еўрасаюза ў Бруселі, дзе будзе абмяркоўвацца пытанне аб уступленні Украіны ў ЕС, прэм'ер-міністр Венгрыі распачаў палітычную кампанію супраць гэтага. А на фоне ідзе дыскусія пра тое, што Украіна не дасягнула пастаўленых мэтаў на фронце, расійскія медыя пішуць пра перамовы, магчыма, у Венгрыі.