Беларуская Служба

Нарвегія перадасць Украіне дадатковыя сістэмы СПА NASAMS

13.12.2023 17:55
Агульная сума дапамогі – 1,8 мільярда долараў.
The NASAMS air defence system.
The NASAMS air defence system.Admiralis-generalis-Aladeen, CC BY-SA 4.0 , via Wikimedia Commons

Нарвегія перадасць Украіне дадатковыя сістэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS у памеры 335 млн нарвежскіх крон (30 млн долараў).

Аб гэтым паведамляецца на сайце ўрада Нарвегіі. Як адзначаецца, некаторыя сістэмы адпраўляюцца з уласных складоў краіны, каб забяспечыць хуткую дастаўку ва Украіну, а іншыя закажуць у вытворцаў.

«Проціпаветраная абарона з'яўляецца вырашальнай часткай абароны Украіны. Украінская ўлада заўсёды патрабуе большай падтрымкі супрацьпаветранай абароны і аддае перавагу менавіта ёй», – падкрэсліў міністр абароны Нарвегіі Бʼёрн Арыльд Грам.

Акрамя таго, Нарвегія выдзяляе 273 млн долараў на гуманітарную падтрымку Украіны, якая ўключае адукацыю, медыцыну і выплату пенсій.

Агульная сума дапамогі – 1,8 млрд долараў ЗША.

Хартыя'97

нг