Беларуская Служба

Генеральны сакратар НАТА заявіў на саміце Еўрапейскай рады пра рызыку, што Пуцін не спыніцца на Украіне

14.12.2023 13:18
 Енс Столтэнберг: Гэта «інвестыцыі ў бяспеку Еўропы».
.
.Foto: GregMontani/pixabay.com/CC0

«Гэтая перспектыва з'яўляецца прычынай таго, што саюзнікі Украіны па НАТА павінны працягваць падтрымліваць Кіеў у ваенным плане», – падкрэсліў Енс Столтэнберг. Ён дадаў, што калі Уладзімір Пуцін пераможа ва Украіне, то яго агрэсія на гэтым не скончыцца, таму далейшая падтрымка Украіны – гэта «інвестыцыі ў бяспеку Еўропы».

Каментары кіраўніка НАТА прагучалі ў той час, калі падтрымка Украіны ў ЗША зменшылася. Рэспубліканцы выступілі супраць павелічэння ваеннай дапамогі. Венгрыя ж прыпыніла зацвярджэнне пакета дапамогі Украіне на 50 мільярдаў еўра.

Лідары краінаў ЕС удзельнічаюць у двухдзённым саміце Еўрапейскай рады. Асноўныя тэмы сустрэчы – пытанне далейшай падтрымкі Украіны. Гэта датычыцца як рашэння пачаць перамовы з Кіевам аб уступленні, так і выдзялення 50 мільярдаў еўра ў рамках фінансавага пакета.

Польшчу на саміце прадстаўляе прэм’ер-міністр Дональд Туск.

ав