Беларуская Служба

Расце адсотак украінцаў, гатовых на тэрытарыяльныя саступкі ў абмен спыненне вайны

14.12.2023 14:44
Больш за ўсё прыхільнікаў гэтага рашэння пражывае ва ўсходніх і паўднёвых рэгіёнах Украіны.
Адэса PAP/Alena Solomonova

Адсотак грамадзянаў Украіны, якія былі б гатовыя пайсці на тэрытарыяльныя саступкі Расіі ў абмен на як мага хутчэйшае спыненне вайны і захаванне незалежнасці краіны, павялічыўся з траўня гэтага году з 10 да 19 працэнтаў – вынікае з апублікаванага ў чацвер апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі (КМІС).

З першых месяцаў расійскага ўварвання, то бок з траўня 2022-га па травень 2023-га, доля прыхільнікаў тэрытарыяльных саступак заставалася на нязменным узроўні 8-10%. У кастрычніку бягучага году ён дасягнуў ужо 14%, а ў снежні дасягнуў 19%, што з'яўляецца рэкордным паказчыкам за гады вайны, адзначае партал «Украінская праўда».

Як было падкрэслена, асабліва хутка песімістычныя настроі растуць на захадзе краіны, дзе доля тых, хто згаджаецца на тэрытарыяльныя саступкі, вырасла з кастрычніка па снежань з 9 да 20%. Больш за ўсё прыхільнікаў гэтага рашэння (24 і 21% адпаведна) пражывае ва ўсходніх і паўднёвых рэгіёнах Украіны, якія найбольш церпяць наступствы вайны. У цэнтральнай частцы краіны такіх людзей усяго 15%, паведамляецца ў аналізе вынікаў даследавання.

Апытанне праводзілася з 29 лістапада па 9 снежня на выбарцы з 1031 рэспандэнта з усіх падкантрольных уладам Кіева рэгіёнаў краіны.

Многія аналітыкі адзначаюць, што ва ўмовах абмежаваных вынікаў украінскага контрнаступлення, якое доўжыцца з чэрвеня гэтага года ў запарожскай і данецкай абласцях, вырашальным можа быць рашэнне Кангрэса ЗША, які абмяркоўвае пытанне аб прадастаўленні Кіеву пакета падтрымкі на суму больш за 61 мільярд долараў.

ав

Венгрыя па-ранейшаму нязгодная пачаць перамовы з Украінай аб далучэнні да ЕС

14.12.2023 11:14
Віктар Орбан падкрэслівае, што Украіна не выканала ўсіх папярэдніх умоваў.

Генеральны сакратар НАТА заявіў на саміце Еўрапейскай рады пра рызыку, што Пуцін не спыніцца на Украіне

14.12.2023 13:18
 Енс Столтэнберг: Гэта «інвестыцыі ў бяспеку Еўропы».