Беларуская Служба

У Чарнагорыі адкрыўся пляж выключна для мусульманак у хіджабе

27.06.2024 18:01
Пляж зачынены, каб мусульманкі маглі «адчуваць сябе свабодна і весяліцца, не баючыся назойлівых паводзінаў і прадузятасці».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/CC0 Public Domain

У горадзе Улцынь, размешчаным на поўдні Чарнагорыі, на мяжы з Албаніяй, адкрыўся першы пляж на Адрыятычным моры выключна для мусульманак у хіджабе.

Пляж закрыты для іншых карыстальнікаў, каб мусульманкі маглі «адчуваць сябе свабодна і весяліцца, не баючыся назойлівых паводзінаў і прадузятасці».

«Усе наведвальнікі павінны паважаць правілы і звычаі, якія існуюць у гэтым раёне. Улцынь зʼяўляецца адным з любімых летніх напрамкаў, і пляж, прызначаны для жанчын у хіджабе, будзе спрыяць інклюзіўнасці горада», – адзначалася ў рэкламе новаадкрытага пляжа.

У шматнацыянальнай Чарнагорыі пражываюць, сярод іншага, меншасці, дамінуючай рэлігіяй якіх зʼяўляецца іслам, напрыклад, баснійцы або албанцы. У самім Ульцыне – паводле перапісу насельніцтва, праведзенага ў 2011 годзе – 73 працэнты насельніцтва – мусульмане.

IAR/аз