Беларуская Служба

Катастрофа на чыгуначным пераездзе ў Славакіі была наступствам памылкі чалавека

28.06.2024 16:02
У выніку здарэння загінула 7 чалавек.
 .     .
Месца здарэння. Прычынай ДТП была памылка чалавека. Фота: PAP/EPA/JAKUB GAVLAK

Верагоднай прычынай учорашняй аварыі на чыгуначным пераездзе ў Славакіі стала памылка чалавека. Пра гэта заявілі славацкія ўлады. Сем чалавек загінулі і пяць атрымалі раненні ў выніку сутыкнення цягніка з аўтобусам каля мястэчка Новыя Замкі.

Міністр транспарту Ёзэф Раж (Jozef Ráž) паведаміў, што цягнік не павінен быў знаходзіцца на пуці, які быў закрыты для руху пасля моцнай навальніцы. «Паводле папярэдніх вынікаў, ніякага тэхнічнага або сістэмнага збою не было. Усё працавала добра. Магчыма, гэта была індывідуальная чалавечая памылка», – сказаў міністр.

Як высветлілася, спачатку аўтобус спыніўся перад апушчаным шлагбаумам. Калі пасля праезду пасажырскага цягніка падняліся шлагбаумы, машыніст заехаў на пераезд. Тады аўтобус быў збіты цягніком Прага-Будапешт, які рухаўся на поўнай хуткасці па другім пуці. Чаму кантралёр выпусціў цягнік на закрыты пуць, высвятляюць следчыя.

Усе загінулыя ў аварыі – пасажыры аўтобуса, які ў выніку сутыкнення распаўся на дзве часткі. У выніку ўзгарання лакаматыва машыніст атрымаў апёкі. Пасажыры міжнароднага цягніка не пацярпелі.

IAR/нг