Беларуская Служба

Вызваленых у Беларусі і Расіі ўкраінцаў сустрэлі ў кіеўскім аэрапорце «Жуляны»

29.06.2024 09:22
Пра вызваленне ўкраінцаў у пятніцу ўвечары паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Вызваленых у Беларусі і Расіі ўкраінцаў сустрэлі ў кіеўскім аэрапорце «Жуляны»Крыніца: suspilnenews/Тэлеграм

СМІ апублікавалі фота з сустрэчы ў кіеўскім аэрапорце «Жуляны» дзесяцярых украінцаў, вызваленых у Беларусі і Расіі. 

Пра вызваленне ўкраінцаў у пятніцу ўвечары паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. У сваім Тэлеграм-канале ён напісаў, што ўсе дзесяць чалавек былі ў расійскім палоне, хаця пяцёра з іх сядзелі ў беларускіх турмах: Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава і Мікалай Швец.

Таксама ва Украіну вярнуліся намеснік кіраўніка Меджліса крымскататарскага народу Нарыман Джэлял, якога схапілі ў акупаваным Крыме ў 2021 годзе, Алена Пех і Валерый Мацюшэнка (былі ў палоне з 2017–2018 гадоў у гэтак званай «ДНР») і два святары Украінскай грэка-каталіцкай царквы - Багдан Гялета і Іван Лявіцкі, якіх затрымалі ў Бярдзянску за супраціў акупантам.

вс