Беларуская Служба

Джо Байдэн: Я не здымаюся з выбараў

06.07.2024 15:06
Ён запэўніў, што фізічна і псіхічна здольны займаць пасаду прэзідэнта ЗША яшчэ чатыры гады.
Прэзідэнт ЗША Джо БайдэнPAP/EPA/STEVE APPS

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн рашуча адхіліў заклікі да яго адмовіцца ад сваёй заяўкі на пераабранне. У інтэрвʼю тэлеканалу ABC Джо Байдэн звязаў свой дрэнны выступ у перадвыбарчых дэбатах 27 чэрвеня ў CNN са стомленасцю і прастудай. Палітык таксама запэўніў, што фізічна і псіхічна здольны займаць пасаду прэзідэнта яшчэ чатыры гады.

«У мяне быў дрэнны вечар, я не ведаю чаму», – растлумачыў Джо Байдэн. Ён дадаў, што стаміўся і прастудзіўся.

На пытанне, ці будзе ён праходзіць неўралагічнае абследаванне, прэзідэнт ЗША адказаў, што вынікі яго комплекснага медыцынскага абследавання абнародуюцца кожны год. Ён таксама запэўніваў, што здольны перамагчы Дональда Трампа.

«Калі б Усемагутны Бог спусціўся на зямлю і сказаў: «Джо, адступі», я б зрабіў гэта. Але Бог не прыходзіць », – сказаў прэзідэнт ЗША.

Джо Байдэн выказаў перакананне, што апытанні, якія паказваюць перавагу Дональда Трампа, ненадзейныя і што барацьба за прэзідэнцкае крэсла вельмі роўная.

IAR/аз

Сёння вечарам адбудуцца першыя тэледэбаты Байдэна і Трампа

27.06.2024 19:02
Паводле каментатараў, стаўкі ў дэбатах вельмі высокія для абодвух кандыдатаў.