Беларуская Служба

Завяршаюцца Алімпійскія гульні ў Парыжы

11.08.2024 10:05
Сёння ў вечары ў Парыжы пройдзе цырымонія закрыцця Алімпійскіх гульняў.
  -  2024
Алімпійскія гульні - Парыж 2024PAP/EPA/TOLGA AKMEN

Сёння апошні дзень летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы. З раніцы на спартыўных аб’ектах у сталіцы Францыі праходзяць апошнія медальныя спаборніцтвы, а ўвечары адбудзецца цырымонія закрыцця.

Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Стэфан Фольцэр:

- Засталося разыграць спаборніцтвы за 11 апошніх камплектаў медалёў. У апошні дзень гульняў запланаваныя фіналы такіх спаборніцтваў, як гандбол, воднае пола, цяжкая атлетыка і барацьба. Польскія прадстаўнікі прымуць удзел у марафоне і веласпорце. Апошнім фіналам дня стане жаночы баскетбольны матч Францыя-ЗША.

Вячэрняя цырымонія закрыцця Алімпіяды пройдзе на паўночнай ускраіне Парыжа, на нацыянальным стадыёне «Стад дэ Франс» (фр. Stade de France). Будзе відовішча, створанае артыстамі, якія адказвалі за цырымонію адкрыцця Гульняў на Сене.

Анансуецца рэтра-футурыстычнае шоу з удзелам многіх зорак, у тым ліку амерыканскіх. Ужо вядома, што Том Круз выступіць на стадыёне з каскадзёрскім шоу і сімвалічна перадасць алімпійскі агонь арганізатарам наступных гульняў у Лос-Анджэлесе. На сцэне запланаваны выступы французскіх гуртоў электроннай музыкі і амерыканскіх артыстаў, у тым ліку, верагодна, Бейонсе, Білі Айліш і Тэйлар Свіфт.

IAR/аз

Польская лёгкаатлетка Наталля Качмарэк заваявала ў Парыжы бронзу ў бегу на 400 метраў

10.08.2024 12:51
Гэта сёмы медаль польскай зборнай на Алімпійскіх гульнях у сталіцы Францыі.