Беларуская Служба

Мая Санду перамагае на выбарах у Малдове

03.11.2024 22:53
Цэнтрвыбаркам падлічыў больш за 80% галасоў.
      . , 3  2024
Мая Санду ў дарозе на выбарчы ўчастак. Кішынёў, 3 лістапада 2024 года PAP/EPA/DUMITRU DORU

Папярэднія вынікі падліку галасоў на выбарах прэзідэнта Малдовы дазваляюць прагназаваць упэўненую перамогу актуальнага кіраўніка краіны, паведамляюць СМІ. 

Па выніках падліку галасоў больш за 80% участкаў унутры краіны, а таксама на замежных участках у дзяржавах на ўсход ад Малдовы кандыдат ад прарасійскай партыі сацыялістаў Аляксандр Стаянагла набірае каля 51,5% галасоў, Мая Санду - 48,5%.

Аднак яшчэ не пачаўся падлік галасоў заходняй дыяспары, паколькі ўчасткі ў Еўропе закрыліся пазней. Дыяспара паказала на выбарах беспрэцэдэнтную яўку: за мяжой прагаласавала больш за 320 тыс. галасоў з агульнай колькасці каля 1 млн 700 тыс. выбаршчыкаў. 

У дзяржавах Еўрасаюза Санду яшчэ ў першым туры падтрымлівала абсалюаяую большасць выбаршчыкаў. З улікам гістарычна высокай яўкі на ўчастках у ЕС гэта дае прэзідэнту гарантыю перамогі са значным адрывам.

вс

Улады Малдовы абвінавачваюць Расію ва ўмяшанні ў прэзідэнцкія выбары

03.11.2024 15:43
Дарадца прэзідэнта Малдовы па нацыянальнай бяспецы напісаў, што дзеянні Расіі могуць «з высокай верагоднасцю сарваць вынікі выбараў».

У Малдове завяршылася галасаванне ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў

03.11.2024 20:52
На момант завяршэння галасавання яўка склала 54%.