«Еўрасаюз увёў непрыемныя 50-працэнтныя пошліны на віскі», — напісаў амерыканскі лідар на платформе Truth Social. Ён прыгразіў, што калі гэта не будзе неадкладна адменена, Злучаныя Штаты неўзабаве ўвядуць 200-працэнтныя пошліны на ўсё віно, шампанскае і алкагольную прадукцыю, якая паходзіць з ЕС.
«Еўрасаюз — адзін з самых варожых і несумленных падатковых органаў у свеце, створаны з адзінай мэтай атрымання прыбытку ад ЗША», — заявіў Трамп.
Учора ЕС у адказ на мыты ЗША на замежную сталь і алюміній увёў пошліны на амерыканскія тавары на суму 26 мільярдаў еўра. Сярод тавараў, якія абкладаюцца еўрапейскімі мытнымі пошлінамі, — амерыканскі віскі.
IAR/вх