Беларуская Служба

«Голас Амерыкі» прыпыніў працу пасля ўказу Трампа

16.03.2025 13:38
У абарону «Голасу Амерыкі» ужо выступілі міжнародныя журналістскія арганізацыі, у тым ліку «Рэпарцёры без межаў».
Лагатып «Голасу Амерыкі»крыніца: «Голас Амерыкі»

«Голас Амерыкі» прыпыніў працу пасля таго, як прэзідэнт Дональд Трамп падпісаў указ аб скарачэннях у Агенцтве ЗША па глабальных медыя (USAGM), якое курыруе іх працу. Супрацоўнікі «Голасу Амерыкі» атрымалі апавяшчэнні аб тым, што адпраўленыя ў платны адпачынак да далейшых распараджэнняў. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Дырэктар «Голасу Амерыкі» Майкл Абрамавіц паведаміў, што лісты з апавяшчэннем аб адміністрацыйным адпачынку атрымалі каля 1 тыс. 300 супрацоўнікаў. «Упершыню за 83 гады легендарны «Голас Амерыкі» замоўк», — напісаў ён.

У абарону «Голасу Амерыкі» ўжо выступілі міжнародныя журналістскія арганізацыі, у тым ліку «Рэпарцёры без межаў», дзе падкрэслілі, што рашэнне Трампа «пагражае свабодзе прэсы ва ўсім свеце і зводзіць на нішто 80-гадовыя намаганні Амерыкі па падтрымцы свабоднага патоку інфармацыі».

Агенцтва ЗША па глабальных медыя курыруе пяць амерыканскіх сетак замежнага вяшчання, у тым ліку медыякарпарацыю «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» і «Голас Амерыкі».

вс