Беларуская Служба

Зяленскаму падчас брыфінгу з журналістамі нечакана патэлефанаваў Макрон. Іх размова трапіла на відэа

20.03.2025 15:26
Надзвычай рэдка здараецца ўбачыць у прамым размову кіраўнікоў дзяржаў па тэлефоне.
Уладзімір ЗяленскіФота: Dmytro Larin/Shutterstock

Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму падчас брыфінгу з журналістамі нечакана патэлефанаваў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон і іх кароткая размова трапіла на відэа. 

Украінскі лідар падняў трубку і ветліва папрасіў французскага калегу пачакаць, паабяцаўшы ператэлефанаваць праз 15-20 хвілін. 

«Прабач, Эманюэль, у мяне зараз размова з журналістамі. Магу я ператэлефанаваць праз 15-20 хвілін? Дзякуй, Эманюэль», — сказаў Зяленскі. 

Надзвычай рэдка здараецца ўбачыць у прамым размову кіраўнікоў дзяржаў па тэлефоне.

вс