Беларуская Служба

Упершыню ў гісторыі Міжнародны алімпійскі камітэт узначаліць жанчына

20.03.2025 19:48
Новы кіраўнік МАК уступіць на пасаду ў чэрвені 2025 года.
Кірсці Ковентрыкрыніца: x.com/iocmedia

Новым кіраўніком Міжнароднага алімпійскага камітэту абраная Кірсці Ковентры. Яна набрала большасць галасоў членаў арганізацыі падчас таемнага галасавання і стала першай жанчынай, якая ўзначаліць арганізацыю.

Томас Бах, які ўзначальвае МАК з 2013 года, пакіне пасаду гэтым летам. Новы кіраўнік МАК уступіць на пасаду 24 чэрвеня 2025 года.

Кірсці Ковентры — двухразовая алімпійская чэмпіёнка па плаванні, шматразовая пераможца і прызёр чэмпіянатаў свету, неаднаразовая рэкардсменка свету. Яна з'яўляецца самай тытулаванай спартсменкай у гісторыі Зімбабвэ.

З 2013 года Ковентры з'яўляецца членам МАК і Алімпійскага камітэту Зімбабвэ. З 2018 года яна займае пасаду міністра моладзі, спорту, мастацтва і адпачынку Зімбабвэ.

вс