21 сакавіка лонданскі аэрапорт Хітроў будзе зачынены да паўночы з-за пажару на электрападстанцыі, паведаміла прэс-служба аэрапорта і папярэдзіла аб вялікіх ускладненнях для пасажыраў. У выніку пажару тысячы дамоў у гэтым раёне таксама засталіся без святла.
«Пасажыры могуць перабраніраваць білет на іншую дату або запытаць вяртанне грошай і кампенсацыю», паведамляецца ў заяве аэрапорта Хітроў.
Пасажырам рэкамендуецца не ехаць у аэрапорт і звязацца з авіякампаніяй для атрымання дадатковай інфармацыі.
Прадстаўнік Хітроў папярэдзіў, што пасажыры павінны быць гатовыя да значных збояў у бліжэйшыя дні, паведамляе брытанская газета Daily Telegraph.
PR24/яс