Прэзідэнт Дональд Трамп пазбавіў статусу законнага рэзідэнта ЗША 530 тысяч чалавек з Кубы, Нікарагуа, Гаіці і Венесуэлы. Рашэнне прэзідэнта ўступіць у сілу 24 красавіка. Гэта апошняя частка вайны, якую Трамп аб'явіў імігрантам.
На мінулым тыдні прэзідэнт загадаў дэпартаваць усіх венесуэльскіх мігрантаў, падазраваных у прыналежнасці да банды Трэн дэ Арагуа. Прэзідэнт спасылаўся на закон 1798 года, які дазваляе высылаць грамадзян краін, якія знаходзяцца ў стане вайны з ЗША.
Рашэньне было часова прыпыненае судом, а ў пятніцу амерыканскія СМІ паведамілі, што адвакаты некаторых з дэпартаваных заявілі, што іх кліенты былі абраныя з-за «звычайных» татуіровак, такіх як кветкі, імёны сваякоў або лагатыпы футбольных каманд.
Апытанне, праведзенае для NBC News, апублікаванае ў нядзелю, паказвае, што амерыканцы станоўча ацэньваюць іміграцыйную палітыку Трампа, арыентаваную на дэпартацыі.
PAP/вх