Ватыкан заявіў, што стан папы Францыска стабільны. Акрамя таго, назіраецца «нязначнае паляпшэнне» рухальнай актыўнасці і дыхання.
«Папа адчувае сябе вельмі добра, але кіслародная тэрапія ўсё высушвае (маецца на ўвазе высушвае слізістыя ў роце, што ўплывае на маўленчыя функцыі, — рэд). Яму трэба наноў навучыцца гаварыць, але яго агульны фізічны стан такі ж, як і раней», — сказаў кардынал.
Кардынал адхіліў версію сыходу Папы са сваёй пасады і запэўніў, што Францішак «вяртаецца да сябе». Больш за тое, пасля 38 дзён шпіталізацыі Папа Францішак заўтра з’явіцца на балконе паліклінікі Джэмэлі. Ён з’явіцца публічна апоўдні, падчас чытання малітвы «Анёл Божы», паведамляюць у Ватыкане.
Кардынал Віктар Мануэль Фернандэс дадаў, што лекары хочуць быць на 100 працэнтаў упэўненымі, перш чым пагодзяцца на выпіску Папы са шпіталя.
«Ён мяркуе, што ў кароткі час, які яму застаўся, трэба цалкам прысвяціць сябе іншым, а не сабе», — дадаў кардынал пра намеры Папы.
Папу Францішку 88 гадоў, ён трапіў у шпіталь 14 лютага з-за праблем з дыханнем.
IAR/вх