Беларуская Служба

Дзяўчынка ў Бразіліі прынесла какаін у дзіцячы садок і пачаставала ім калег

23.03.2025 10:24
Дзеці думалі, што гэта слодычы.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: shutterstock.com/DedMityay

Дзеці ў дзіцячым садку ў бразільскім горадзе Ітамонты (Itamonte) спажылі какаін, думаючы, што гэта цукеркі. Наркотык прынесла ў поліэтыленавых пакетах 4-гадовая дзяўчынка. Паліцыя пачала мерапрыемствы па расследаванні справы.

Паводле пратаколу паліцыі, дзяўчынка прыняла белы парашок за цукеркі і пачаставала ім сваіх сяброў. Пазней у яе рэчах знайшлі шаснаццаць пакецікаў. Сем былі закрытыя, а дзевяць – адкрытыя. Паліцыя пацвердзіла, што гэта какаін.

Васямнаццаць дзяцей даставілі ў бальніцу дзеля абследавання. У выніку быў праведзены аналіз 15 проб мачы, у дваіх дзяцей быў выяўлены какаін у арганізме. Сям'я дзяўчынкі адмаўляе, што ў заплечніку дачкі былі пакуначкі з какаінам. Бацькі кажуць, што яны атрымліваюць пагрозы ад мясцовых жыхароў.

IAR/нг