Стамбульскі суд выдаў ордар на арышт мэра Стамбула Экрэма Імамаглу, галоўнага канкурэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана на прэзідэнцкіх выбарах. Палітык быў затрыманы ў сераду па абвінавачанні ў карупцыі і сувязях з тэрарыстычнай арганізацыяй. На час расследавання ён павінен быць адпраўлены ў турму.
Экрэм Імамаглу абвяргае абвінавачванні. Ён звярнуўся ў сацыяльныя сеткі, каб заклікаць грамадскасць забяспечыць скрыні для галасавання на нядзельных праймерыз.
«Я заклікаю 86 мільёнаў маіх грамадзян прыйсці на выбары і аб'явіць усяму свету сваю барацьбу за дэмакратыю і справядлівасць», — напісаў ён на платформе X. І дадаў, што цяперашняя ўлада баіцца дэмакратычнага права голасу.
Турэцкая пракуратура звярнулася ў суд таксама з просьбаю арыштаваць чатырох паплечнікаў Імамаглу.
Затрыманне палітыка адбылося праз дзень пасля таго, як Стамбульскі ўніверсітэт пазбавіў яго дыплома. Вышэйшая адукацыя з'яўляецца асноўным патрабаваннем для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Сёння апазіцыйная Рэспубліканская народная партыя (CHP) павінна была афіцыйна аб'явіць, што мэр Стамбула будзе яе кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах, прызначаных на 2028 год. Аднак улады Турцыі не выключаюць арганізацыі датэрміновага галасавання.
Затрыманне Імамаглу выклікала найбуйнейшую хвалю пратэстаў у Турцыі за больш чым дзесяць гадоў.
IAR/нг