Пакінуўшы апоўдні паліклініку Джэмэлі, перад вяртаннем у Ватыкан, Папа Францішак спачатку накіраваўся ў базіліку Святой Марыі Вялікай у Рыме і пакінуў там кветкі. Ён не ўвайшоў у базіліку. Гэта асабліва блізкі яму храм, які ён наведвае пасля кожнага знаходжання ў бальніцы і ў важныя моманты свайго пантыфікату.
Паездку Францішка па Вечным горадзе транслявалі тэлестанцыі, і па ўсім маршруце натоўпы людзей віталі яго, клічучы «Франчэска, Франчэска».
Аўтамабіль з Пантыфікам не павярнуў, як чакалася, да брамы Ватыкана, а працягнуў далейшы рух — да базілікі Санта-Марыя-Маджорэ.
Усё паказвае на тое, што прыбыццё ў базіліку было поўнай нечаканасцю, бо ахова папы шукала найлепшага падыходу да самога храма. Перад уваходам у базіліку, Фанцішак на знак падзякі пакінуў букет кветак. У храме ёсць карціна Salus Populi Romani (Выратаванне рымскага народа), і менавіта перад ёй Папа ўсклаў кветкі. Затым Францішак накіраваўся ў Ватыкан – у Casa Santa Marta, дзе ён жыве.
Папа Рымскі правёў у шпіталі 37 дзён з-за цяжкага запалення лёгкіх.
PAP/нг