Беларуская Служба

Нямецкі Бундэстаг выбраў свайго старшыню

25.03.2025 17:56
23 лютага ў Германіі прайшлі датэрміновыя парламенцкія выбары.
    -
Старшынёй Бундэстага абраная член Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Юлія КлёкнерPAP/EPA/CLEMENS BILAN

Старшынёй Бундэстага абраная член Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Юлія Клёкнер. Яна – прадстаўніца найбуйнешай палітычнай сілы ў парламенце Германіі. 

У сваёй першай прамове палітык падкрэсліла, што Германія і Еўропа стаяць перад неабходнасцю ўзяць на сябе большую адказнасць за ўласную бяспеку. 

Дэпутаты Бундэстага абіраюцца тэрмінам на чатыры гады. У парламенце 630 дэпутатаў прадстаўленыя пяццю партыямі. 

23 лютага ў Германіі прайшлі датэрміновыя парламенцкія выбары. Першае месца заняла кааліцыя двух партый: Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі і Хрысціянска-сацыяльнага саюза ў Баварыі.

вс