Беларуская Служба

Расце напружанасць у Персідскім заліве

30.07.2019 13:30
Іран заявіў, што не пагодзіцца на зʼяўленне брытанскіх вайсковых канвояў для танкераў.
Намеснік міністра замежных спраў Ірана Абас АракчыEPA/FLORIAN WIESER Dostawca: PAP/EPA

Тэгеран не дазволіць узяць пад кантроль суднаходства ў Персідскім заліве.

Былы камандзір Іранскай ісламскай рэвалюцыйнай гвардыі Магсэн Разай заявіў сёння, што рашэнне брытанцаў і амерыканцаў зладзіць ваенны эскорт гандлёвых караблёў прывядзе да эскалацыі напружанасці ў рэгіёне. Іранскі вайсковец падкрэсліў, што Іран не шукае вайны, але будзе бараніць свае інтарэсы.

Іранскае агенцтва FARS заявіла, што брытанцы і амерыканцы пад падставай увядзення бяспекі ў рэгіёне маюць намер узяць пад кантроль праліў Армуз, які вядзе да Персідскага заліва.

«Бяспека ў Персідскім заліве – гэта наша бяспека (...) Любая эскалацыя напружання нанясе шкоду сусветнаму міру і стабільнасці», – заявіў генерал падчас сустрэчы з кітайскай дэлегацыяй у Тэгеране.

Раней прэс-сакратар МЗС Ірану Абас Мусаві падкрэсліў, што перамовы паміж Тэгеранам і Вашынгтонам немагчымыя, паколькі ЗША не імкнуцца да дыялогу.

ПР/юл