54% апытаных хацелі б пакінуць Пуціна на пасадзе кіраўніка дзяржавы пасля 2024 года. Максімальны паказнік – 67% – быў у жніўні 2017 года.
Са свайго боку 38% апытаных заявілі, што яны рашуча супраць таго, а 8% ня змаглі адказаць на пытанне.
Прыхільнікі прыбывання Пуціна ля ўлады перакананыя, што толькі ён зможа вырашыць праблемы краіны. У гэта вераць 24% расіян, яшчэ 43% расіян давяраюць Пуціну, бо ня бачаць яму альтэрнатывы.
Паводле сацыёлагаў, гэта адзін з найгоршых вынікаў для Пуціна з 2001-га года. Ягоная папулярнасць малее, але незадавальненне грамадства стрымліваецца тым, што няма лідара, які мог бы кансалідаваць пратэст.
ПР/юл