Беларуская Служба

18 чалавек загінулі ў Пакістане

30.07.2019 15:01
Прычынай стала катастрофа вайсковага самалёту, які ўпаў на жылы квартал.
Аварыя вайсковага самалёта ў ПакістанеEPA/T. MUGHAL Dostawca: PAP/EPA.

У выніку крушэння ваеннага самалёта на паўночным усходзе Пакістана загінулі 17 чалавек, яшчэ каля 12 – параненыя, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на заяву пакістанскіх вайскоўцаў.

Сярод загінулых – усе пяць членаў экіпажа і 12 грамадзянскіх асоб. Мясцовы тэлеканал Dunya News перадае, што колькасць ахвяр узрасла да 18 чалавек, а параненых – да 16.

Крушэнне адбылося ў ноч на 30 ліпеня ў пакістанскім горадзе Равалпіндзі. Горад знаходзіцца недалёка ад сталіцы Ісламабаду, дзе знаходзіцца штаб пакістанскай арміі.

Войска паведаміла, што пацярпелы крушэнне самалёт выконваў вучэбны палёт. Пасля падзення ён загарэўся, і агонь распаўсюдзіўся на некалькі бліжэйшых дамоў. Прычыны авіякатастрофы не паведамляюцца.

ПР/юл