Пра гэта паведаміла паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap, удакладняючы, што сустрэча будзе мець працоўны характар.
Гэта будуць першыя прамыя перамовы абедзвюх краін пасля фіяска лютаўскага саміту лідараў у Ханоі.
Учора прадстаўнікі дэлегацый ЗША і Паўночнай Карэі абмеркавалі графік перамоў. Перамовы з амерыканскага боку вядзе спецпрадстаўнік па Паўночнай Карэі Стывен Бігун. Дэлегацыю Паўночнай Карэі ўзначальвае Кім Монг-Гіл.
Размовы будуць засяроджаныя на спосабах пераадолення тупіку і аднаўлення працэсу, які пачаўся год таму на саміце Кім-Трамп у Сінгапуры.
Перамовы зайшлі ў тупік з-за разыходжанняў што да графіку працэсу раззбраення.
ПР/юл