Прэзідэнт Украіны заявіў, што з пачатку вайны расійскія войскі запусцілі на тэрыторыю Украіны больш за 1100 ракет. Пакетныя абстрэлы і бамбардзіроўкі зраўнялі з зямлёй многія ўкраінскія гарады, дадаў Уладзімір Зяленскі:
- За два месяцы расіяне запусцілі больш за 1100 ракет. Яны вядуць пастаянную артылерыйскі абстрэл і бамбардзіроўкі. Катуюць, крадуць і забіваюць. Мініравалі нашу зямлю, пераўтваралі мірныя гарады і вёскі ў пекла. Аднак не дасягнулі і не дасягнуць сваіх мэтаў.
Кіраўнік Украіны нагадаў, што пачаўся трэці меся, а на самым пачатку ніхто ў свеце ня верыў, што ўкраінскія войскі змогуць супрацьстаяць захопнікам.
Паводле ўкраінскай пракуратуры, з пачатку вайны загінулі 3 818 мірных жыхароў, а больш за 4 000 атрымалі раненні. Пра гэта ў інтэрв'ю, якое цытуе агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», паведаміла генеральны пракурор Украіны Ірына Венядзіктава. Яна таксама падкрэсліла, што з часткі тэрыторыі Украіны дадзеныя не паступаюць.
IAR/аз