Беларуская Служба

Міністр аховы здароўя Польшчы запэўніў у далейшай дапамозе ўкраінскай сістэме аховы здароўя

28.12.2022 16:20
Анкалагічныя хворыя і  параненыя ў выніку ваенных дзеянняў былі спецыяльным бортам дастаўлены на лячэнне ў Нідэрланды і Нарвегію.
Аўдыё

Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі паведаміў, што Польшча гатовая прымаць больш пацыентаў з Украіны. Пра гэта чыноўнік распавёў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з міністрам аховы здароўя Украіны Віктарам Ляшко.

Міністры наведалі медычны транзітны цэнтр Medevac Hub Jasionka пад Жэшавам, які дапамагае ўкраінскім пацыентам дабрацца да медычных установаў у Польшчы ды іншых краінах свету.

Палітыкі абмеркавалі эвакуацыю пацыентаў з Украіны. Міністр Нядзельскі запэўніў Украіну ў далейшай падтрымцы:

-Гэтая інфраструктура, гэты вузел і ўся сістэма транспарту пацыентаў падрыхтаваныя да магчымага павелічэння колькасці пацыентаў. Прапускная здольнасць гэтага хаба значна большая і на дадзены момант выкарыстоўваецца не цалкам. Я заяўляю – мы ў вашым распараджэнні!

У сваю чаргу міністр аховы здароўя Украіны Віктар Ляшко заявіў, што яго краіне ўвесь час патрэбныя дапамога:

-Расійская тэрарыстычная дзейнасць ва Украіне працягваецца. Грамадзянская інфраструктура разбураецца. Сярод тысяч зруйнаваных будынкаў цалкам разбураныя больш за 150 медычных устаноў.

28 снежня з Ясёнкі вылецеў чарговы медычны самалёт з грамадзянамі Украіны на борце. Анкалагічныя хворыя і людзі, параненыя ў выніку ваенных дзеянняў, былі дастаўлены на лячэнне ў Нідэрланды і Нарвегію.

iar/эж

«Агата, як я магу прывесці вас на сустрэчу з чалавекам, чыю жонку і малую дачку згвалцілі на яго вачах?». Gazeta Wyborcza публікуе матэрыял пра людзей, якія выжылі ў Марыўпалі

06.06.2022 14:30
Gazeta Wyborcza публікуе мультымедыйны матэрыял пра людзей, якія выжылі ў Марыупалі. Матэрыял на трох мовах – па-польску, па-англійску і па-ўкраінску.