Беларуская Служба

Дэпутаты Еўрапарламента прагаласавалі за праект зменаў у дагаворах ЕС

22.11.2023 17:10
Праект уключае амаль поўнае абмежаванне дзяржаў-членаў у праве ўнесці вета ў такіх пытаннях, як знешняя палітыка, бяспека або падаткі.
. .
Еўрапарламент. Ілюстрацыя.Фота: Shutterstock/Alexandros Michailidis

Еўрапейскі парламент прагаласаваў за праект змяненняў у дагаворах ЕС. За дакумент па гэтым пытанні прагаласаваў 291 еўрадэпутат, 274 былі супраць і 44 устрымаліся.

Асноўныя прадпасылкі праекта ўключаюць амаль поўнае абмежаванне дзяржаў-членаў у праве ўнесці вета ў такіх пытаннях, як знешняя палітыка, бяспека або падаткі, і пашырэнне каталога выключных і агульных кампетэнцый ЕС.

Рашэнне Еўрапарламента не азначае аўтаматычную змену пагадненняў, але гэта яшчэ адзін крок у шматэтапнай працэдуры. У канцы канцоў, кожная дзяржава, якая з’яўляецца сябрам ЕС, сама вырашае, ці ратыфікаваць змены ў дагаворы ў адпаведнасці з працэдурай, апісанай у нацыянальным заканадаўстве.

IAR/нг