Падчас візіту ва Украіну старшыня Сейму Польшчы Шыман Галоўня наведаў Бучу пад Кіевам – населены пункт, які стаў сімвалам ваенных злачынстваў Расіі ва Украіне. Галоўня ўсклаў кветкі і запаліў сімвалічную свечку ў памяць аб забітых расійскімі захопнікамі мірных жыхарах у 2022 годзе.
Падчас візіту ва Украіну Галоўня выступіў у Вярхоўнай радзе Украіны, а таксама правёў шэраг сустрэчы з высокапастаўленымі ўкраінскімі палітыкамі, у тым ліку з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.
вс