Беларуская Служба

Еўрапейская камісія ўвяла забарону на лоўлю ўсходняга статка траскі ў Балтыйскім моры

30.07.2019 14:22
ЕК прыняла надзвычайныя сродкі, каб зменшыць сур’ёзную пагрозу для атлантыцкай траскі з усходняй часткі Балтыйскага мора. 
.
Траска.susawinq/pixabay.com/CC0

Еўрапейская камісія ўвяла забарону на лоўлю ўсходняга статка траскі ў Балтыйскім моры, піша Gazeta Wyborcza. Забарона абавязвае да снежня. ЕК прыняла надзвычайныя сродкі, каб зменшыць сур’ёзную пагрозу для статку атлантыцкай траскі з усходняй часткі Балтыйскага мора. Рашэнне напэўна паўплывае на польскіх рыбакоў. Польшча, разам са Швецыяй, мае адзін з найбольшых лімітаў на лоўлю траскі ў гэтай частцы мора – 26%.

Паводле міністра марской гаспадаркі і рачнога флоту Марка Грубарчыка, рашэння ЕК не дастаткова, а таму не будзе і станоўчых вынікаў:

- Мы стаім на баку радыкальнай забароны і поўнага абмежавання лоўлі на Балтыйскім моры ўсіх гатункаў рыб, не толькі траскі.

Эколагі нагадваюць, што купляючы рыбу, трэба рабіць гэта адказна, выбіраць рыбу з стабільных і здаровых статкаў. У дадзены момант гэта азначае, што нельга купляць траску з Балтыйскага мора. Для прыроды найлепшым выбарам будзе пакупка траскі з Нарвескага і Баранцава мораў.

ав