Беларуская Служба

Аўтамабільныя канцэрны выбіраюць нетыповыя формы камунікацыі з рынкам

30.07.2019 14:54
Яны падтрымліваюць парусны спорт, бокс, валейбол і розныя культурніцкія імпрэзы.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Toby_Parsons/pixabay.com/CC0

Аўтамабільныя канцэрны шукаюць новыя эмоцыі, піша выданне Rzeczpospolita. Фірмы ахвотна выбіраюць нетыповыя формы камунікацыі з рынкам. Яны падтрымліваюць парусны спорт, бокс, валейбол і розныя культурніцкія імпрэзы.
21 ліпеня стартавалі ўжо 20 рэгаты Volvo Gdynia Sailing Days. Volvo Car Poland ужо восьмы раз з’яўляецца галоўным спонсарам гэтых найбольшых рэгат у Польшчы.

- Нашая марка ўжо гадамі папулярызуе парусны спорт. Адначасова Volvo з’яўляецца вельмі экалагічнай маркай, таму нашае зацікаўленне парусным спортам атрымлівае новы характар. На ўсіх нашых імпрэзах мы заклікаем ачышчаць моры і акіяны ад пластыку, – тлумачыць менеджэр Volvo Car Poland Станіслаў Дойс.

Аўтамабільны рынак мяняецца. Продаж класічных аўтамабіляў падае. Мяняюцца таксама сама форма камунікацыі і СМІ. Цяпер не хопіць прыгожага здымка ў папяровай газеце, трэба нечага большага, прынамсі інфармацыі пра зацікаўленне марак тэмамі, важнымі для патэнцыйных кліентаў. Трэба таксама мяняць форму, пры дапамозе якой фірма трапіць да кліента. Часамі аўтамабілі застаюцца на фоне, а на першы план выходзяць эмоцыі, з якімі хоча атаесамляцца аўтамабільная марка.

ав