Беларуская Служба

Маладыя палякі штораз часцей трапляюць у даўгі

01.10.2019 17:10
Доўг рэкардзіста, 23-гадовага хлопца, складае 800 тыс. еўра.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/content_creator

Маладыя палякі штораз часцей трапляюць у даўгі, паведамляе партал niezalezna.pl. Больш за 1 млрд злотых (каля 230 млн еўра) – гэта сума пазык, крэдытаў і даўгоў, якія маюць маладыя грамадзяне ва ўзросце 18-24 гадоў. Цягам трох гадоў згаданая сума вырасла на больш чым палову.

Доўг рэкардзіста, 23-гадовага хлопца, складае 3,5 млн злотых (800 тыс. еўра). Найбольшыя праблемы з асабістымі фінансамі маюць маладыя людзі з захаду і паўночнага захаду Польшчы. Цяпер у сярэднім у групе 18-24 гадоў доўг на аднаго чалавека складае 7 тыс. 100 злотых (больш за 1 тыс. 600 еўра). У дзясятцы маладых рэкардзістаў па задоўжанасці ажно чатыры жанчыны.

Паводле спецыялістаў, моладзь трапляе ў даўгі па некалькіх прычынах. Па-першае, у такім узросце яны толькі пачынаюць прафесійную кар’еру, таму не маюць шмат грошай, бо заробкі невысокія. Таму выдаткі прыходзіцца рэалізаваць пазычанымі грашамі. Па-другое, у іх адсутнічае гэтак званая фінансавая адукацыя, якая дазваляе рацыянальным чынам распараджацца сваім бюджэтам, паведамляе niezalezna.pl.

вс