Беларуская Служба

На хваробы сэрца полькі паміраюць часцей і раней у параўнанні з еўрапейкамі

01.10.2019 17:28
Сімптомы інфаркту міакарда ў жанчын могуць адрознівацца ад класічных сімптомаў гэтай хваробы. 
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneStocksnap/Pixabay

Газета Rzeczpospolita на сваіх старонках звяртае ўвагу на кардыялагічныя хваробы ў жанчын. На хваробы сэрца полькі паміраюць часцей і раней у параўнанні з еўрапейкамі. На шчасце, лекарам удаецца выратаваць усё больш жанчын.

Прычынамі хвароб сэрца ў жанчын з’яўляецца перш за ўсё адсутнасць руху, празмерная вага, курэнне, але таксама спецыфічныя сімптомы інфаркту міякарда, якія адрозніваюцца ад мужчынскіх сімптомаў. Па-першае, у жанчын інфаркт можа нагадваць сімптомы клімаксу, грыпу альбо пякоткі. Здараецца, што з-за гэтага медыкі ставяць памылковы дыягназ. А вядома, што ў выпадку інфаркту лічацца хвіліны. Зразумела, у жанчын таксама назіраюцца класічныя сімптомы інфаркту, характэрныя для мужчын: моцны боль за грудзінай, адчуванне страху і панікі, боль у руках, шыі, плячах і спіне.

Медыкі стараюцца праводзіць інфармацыйныя кампаніі, датычныя асаблівасцей жаночых хвароб сэрца. Да 50 гадоў інфаркт – гэта перш за ўсё «мужчынская» хвароба. Пасля клімаксу хутка расце верагоднасць гэтай хваробы ў жанчын: ва ўзросце 50-55 гадоў інфаркт здараецца гэтак жа часта ў жанчын, як і ў мужчын, паведамляе газета Rzeczpospolita.

вс